Лагістыка

Лагістычная дзейнасць ахоплівае ўсе галіны эканомікі і аказвае істотны ўплыў на павышэнне яе эфектыўнасці. Неабходнасць развіцця лагістычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь абумоўлена інтэграцыяй краіны ў агульнасусветныя таварныя патокі.