Telegram-каналБіяграфічныя дадзеныя
Нарадзіўся ў 1977 годзе ў в. Ганчары Валожынскага раёна Мінскай вобласці.
У 1999 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2008 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Пасля заканчэння ВНУ працаваў эканамістам планава-эканамічнага аддзела Аўтобуснага парка №7 г. Мінска.
З 2002 па 2008 гады - галоўны спецыяліст, начальнік аддзела пасажырскіх перавозак упраўлення аўтамабільнага транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
З 2008 года працаваў на розных пасадах ва ўпраўленні транспарту і сувязі Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У 2013 годзе ўзначаліў упраўленне транспарту і сувязі Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
З 2014 года працаваў начальнікам упраўлення транспарту Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 сакавіка 2016 года № 174 Ляхновіч А.А. назначаны намеснікам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 сакавіка 2019 года № 210 Ляхновіч А.А. назначаны першым намеснікам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 ліпеня 2023 года № 231 Ляхновіч А.А. назначаны Міністрам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь
Кароткая біяграфія
Нарадзіўся ў 1984 годзе ў горадзе Лепель Віцебскай вобласці.
У 2007 годзе скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, у 2014 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў дарожным майстрам філіяла "Лепельскае ДРБУ №202" КУП "Віцебскаблдарбуд" з перапынкам на тэрміновую ваенную службу ў 2007–2008 гадах.
З 2010 па 2014 гады - галоўны інжынер філіяла "Сенненскае ДРБУ №146" КУП "Віцебскаблдарбуд".
З 2014 па 2020 гады - старшы вытворца ўчастка №3, участка №5, намеснік галоўнага інжынера, галоўны інжынер, дырэктар філіяла ДСУ №11 ААТ "Дарожна-будаўнічы трэст №7", дырэктар ААТ "Дарожна-будаўнічы трэст №5" г. Мінска.
З 2020 па 2023 гады працаваў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог - начальнікам упраўлення эксплуатацыі і фінансавання аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
У 2023 годзе прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 снежня 2024 г. №895 Глазко Р.У. прызначаны першым намеснікам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
Біяграфічныя дадзеныя
Нарадзіўся ў 1982 годзе ў горадзе Гомелі.
У 2005 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, у 2009 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 2005 па 2021 працаваў бухгалтарам-рэвізорам, галоўным бухгалтарам філіяла "Гомельскі аб'яднаны аўтавакзал", начальнікам упраўлення эканамічнага развіцця і фінансаў, намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы, першым намеснікам генеральнага дырэктара Рэспубліканскага аўтатранспартнага ўнітарнага прадпрыемства "Гомельаблаўтатранс".
З 2021 па 2023 - генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства "Мілкавіта".
З 2023 па 2025 – генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства "Мінаблаўтатранс".
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 кастрычніка 2025 г. № 562 Мацукоў С.У. прызначаны намеснікам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
Біяграфічныя дадзеныя
Нарадзіўся ў 1990 годзе ў в. Краснае Гомельскага раёна Гомельскай вобласці.
У 2013 годзе з адзнакай скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, у 2014 годзе – магістратуру, у 2021 годзе – аспірантуру названага ўніверсітэта. У 2023 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 2013 па 2017 гады працаваў майстрам будаўніча-мантажных работ, вытворцам работ філіяла "Будаўніча-мантажны цягнік № 716" ААТ "Трэст Белтрансбуд" у Гомелі.
З 2017 па 2020 гады – рэферэнт Пасольства Рэспублікі Беларусь у Туркменістане.
З 2020 па 2023 гады – вядучы спецыяліст аддзела па супрацоўніцтве з краінамі СНД службы знешніх сувязяў, начальнік аддзела дагаворнай работы і справаздачнасці службы арганізацыі і планавання капітальнага будаўніцтва Упраўлення Беларускай чыгункі.
З 2023 па 2025 гады - галоўны саветнік, намеснік начальніка ўпраўлення транспарту галоўнага ўпраўлення інфраструктуры Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У 2026 годзе прызначаны намеснікам начальніка ўпраўлення транспарту Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 чэрвеня 2026 г. № 294 Поснікаў А.С. прызначаны намеснікам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.