Націсніце для прагляду малюнка

Камеры фота- і відэафіксацыі сталі кантраляваць наяўнасць дзяржтэхагляду

21.10.2022

Аб запуску на дарогах Мінска і рэгіёнаў рэспублікі механізму кантролю за наяўнасцю ў транспартных сродкаў дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху з дапамогай спецыяльных тэхнічных сродкаў заявілі ва ўпаўнаважанай арганізацыі СЗАТ «Бяспечныя дарогі Беларусі».

Паведамляем, што спланаваць праходжанне дзяржтэхагляду і атрыманне дазволу можна скарыстаўшыся папярэднім запісам на сайце УП «Белтэхагляд». Тут даступна інфармацыя аб формах і парадку аплаты паслуг дыягнастычных станцый УП «Белтэхагляд», а таксама выдачы дазволу на допуск, неабходных дакументах (заявы, дагаворы, акты здачы-прыёмкі аказаных паслуг).

У адпаведнасці з нормамі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, які ўступіў у сілу 1 сакавіка 2021 г., прадугледжана адказнасць уласнікаў (уладальнікаў) транспартных сродкаў за адміністрацыйныя правапарушэнні супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту, зафіксаваныя працуючымі ў аўтаматычным рэжыме спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія маюць функцыі фота- і кіназдымкі, відэазапісу.