Націсніце для прагляду малюнка

Віншаванне Аляксея Ляхновіча з Новым 2025 годам і Калядамі

31.12.2024

Паважаныя работнікі транспартнага комплексу і дарожнай гаспадаркі! Дарагія ветэраны! Сардэчна віншую вас з надыходзячым Новым годам і Калядамі!

Адыходзячы год для транспартнай галіны адзначаны многімі важнымі падзеямі і дасягненнямі, за кожным з якіх стаяць наша згуртаваная сумесная праца і вера ва ўласныя сілы. Ён навучыў нас шанаваць мір і стабільнасць, яшчэ больш згуртаваў у імкненні развівацца і ўдасканальвацца, ствараючы надзейную і эфектыўную транспартную сістэму краіны.

2024-ы – год 85-годдзя Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі. На працягу многіх дзесяцігоддзяў транспартны комплекс упэўнена захоўвае статус аднаго з ключавых інструментаў умацавання эканамічнага патэнцыялу і нацыянальнай бяспекі дзяржавы.

Гэты год не стаў выключэннем. Дзякуючы прафесіяналізму і зладжанай рабоце транспартнікаў, якая патрабуе высокай адказнасці, дысцыпліны і самааддачы, забяспечваецца бесперабойная дастаўка пасажыраў і грузаў, павышаюцца якасць і бяспека транспартных паслуг.

Разам мы ажыццяўляем маштабныя інфраструктурныя праекты, рэканструюем дарогі і ўзводзім масты, ствараем новыя лагістычныя маршруты экспартных паставак айчыннай прадукцыі на знешнія рынкі.

З кожным годам усё мацней мацнее плённае супрацоўніцтва з калегамі і партнёрамі з краін блізкага і далёкага замежжа: пашыраецца геаграфія міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў, адкрываюцца перспектыўныя паветраныя і чыгуначныя пасажырскія напрамкі.

І хоць адыходзячы год быў няпростым, ён стаў для нас прадуктыўным і насычаным. Многія намечаныя планы ўдалося рэалізаваць і закласці моцны падмурак для будучых пачынанняў.

У надыходзячым годзе перад транспартнай галіной стаяць яшчэ больш амбіцыйныя задачы. Важна памятаць, што ад выразнай і зладжанай работы ўсіх працоўных калектываў, нацэленасці на дасягненне агульнага выніку, залежыць дабрабыт Беларусі і нашага народа.

Дарагія сябры! Няхай 2025 год стане для ўсіх нас часам новых здзяйсненняў, прафесійных і асабістых дасягненняў. Хай спраўдзяцца лепшыя надзеі і здзейсняцца самыя запаветныя мары.

Ад усёй душы жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, стабільнасці і працвітання!

Шчаслівага Новага года і Калядаў!

З павагай, Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч