Націсніце для прагляду малюнка

На тэхніка-эканамічным савеце Беларускай чыгункі падведзены вынікі дзейнасці магістралі ў 2024 годзе і вызначаны задачы на 2025-ы

01.02.2025

У рабоце тэхніка-эканамічнага савета Беларускай чыгункі (ТЭС БЧ) прынялі ўдзел віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак і першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Рыгор Глазко.

Асноўныя тэзісы выступлення начальніка БЧ Валерыя Вярэніча:

У 2024 годзе забяспечана надзейная работа чыгуначнага транспарту, накіраваная на якаснае транспартнае абслугоўванне эканомікі. Пагрузка грузаў склала 74,6 млн тон (рост на 2,7%, у тым ліку ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах на 6,8%). Аб'ём перавозкі грузаў - 100,3 млн тон.

Вялася работа па пашырэнні сегмента кантэйнерных перавозак грузаў. Агульная колькасць перавезеных па беларускай магістралі кантэйнераў перавысіла 1,6 млн.

У 2024 годзе перавезена амаль 62 млн пасажыраў. У графіку руху на 2025 год захаваны ўсе маршруты курсіравання міжнародных цягнікоў. У сферы пасажырскіх перавозак працягваюць развівацца інфармацыйныя сэрвісы. Праз Інтэрнэт і мабільнае прыкладанне рэалізавана 11,7 млн электронных білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі (вышэй на 8,2% узроўню 2023 года).

Гэты год павінен стаць годам трансфармацыі работы грузавога бізнес-блока магістралі з мэтай павелічэння аб'ёмаў пагрузкі, кантэйнерызацыі, развіцця новых маршрутаў і сэрвісаў для кліентаў. Працягнецца работа па мадэрнізацыі інфраструктуры і абнаўленні парку грузавых і пасажырскіх вагонаў, а таксама цягавага рухомага саставу. Асаблівая ўвага будзе нададзена рацыянальнаму выкарыстанню фінансавых рэсурсаў і няўхільнаму захаванню працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны.

Выступаючы на ТЭС БЧ, віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак паставіў перад калектывам дарогі задачы па павышэнні эканамічнай эфектыўнасці дзейнасці дарогі, выпрацоўцы новых падыходаў па развіцці грузавых і пасажырскіх перавозак.