Націсніце для прагляду малюнка

Лагістычныя кампаніі Беларусі, Пакістана і Расіі падпісалі Мемарандум аб узаемаразуменні

26.02.2025

Развіццё лагістыкі з Пакістанам абмяркоўвалі сёння ў Мінску. У перамовах прынялі ўдзел Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Пакістан у Беларусі Мухамед Аеджаз, кіраўнікі найбуйнейшых лагістычных кампаній Беларусі, Пакістана і Расіі.

Па выніках сустрэчы падпісаны трохбаковы Мемарандум аб узаемаразуменні: з беларускага боку – нацыянальным лагістычным аператарам "Белмытнясэрвіс", з пакістанскай – лагістычнай карпарацыяй "Пак Шахін", расійскай – аператарам кантэйнерных перавозак "Нэко Лайн Азія".

"Новыя транспартныя маршруты і збалансаванасць аб'ёмаў паставак тавараў паміж Беларуссю і Пакістанам дазволіць дасягнуць аптымальнага кошту лагістыкі і нарасціць тавараабарот паміж краінамі", – сказаў у завяршэннi мерапрыемства кіраўнік транспартнага ведамства Беларусі Аляксей Ляхновіч.

"Падпісанне мемарандума з'яўляецца асновай для стварэння аптымальных лагістычных рашэнняў не толькі ў дастаўцы грузаў паміж Беларуссю, Расіяй і Пакістанам, але і ў напрамку шырокага кола краін "далёкай дугі", – падкрэсліў генеральны дырэктар РУП "Белмытнясэрвіс" Дзмітрый Кавалёнак.