18.03.2025
З пачатку 2025 года ў палосах адводу на парадку 450 км рэспубліканскіх і больш за 2 тыс. км мясцовых аўтадарог, а таксама 207 км чыгунак выкананы работы па выдаленні адходаў, ламанай драўніны, небяспечных дрэў, хмызняковай расліннасці.
У сакавіку плануецца навесці парадак яшчэ на 186 км рэспубліканскіх і 979 км мясцовых аўтадарог, 170 км чыгунак.
На рэспубліканскіх дарогах устаноўлены 20 апор вонкавага асвятлення (13 – у Гродзенскай вобласці і 7 – у Магілёўскай). На некаторых пляцоўках адпачынку – новыя малыя архітэктурныя формы.
Працягваецца абнаўленне дарожнага палатна. Сёлета ўжо адрамантавана каля 90 км мясцовых дарог (у сакавіку намечана яшчэ каля 60 км). Уздоўж чыгунак вядзецца ўладкаванне прыпыначных пунктаў і пасажырскіх платформ.
З надыходам спрыяльных умоў надвор'я дарожнікі пачнуць азеляненне тэрыторый паблізу транспартных артэрый.