Націсніце для прагляду малюнка

Лагістыка, перавозкі па міжнародных транспартных калідорах: чыгуначнікі краін ЕАЭС абмеркавалі планы на 2025-2026 гады

18.03.2025

У Маскве адбылася першая нарада кіраўнікоў чыгунак дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана і Арменіі.

На нарадзе падвялі вынікі работы ў 2024 годзе, вызначылі перспектывы далейшага ўзаемадзеяння чыгунак краін ЕАЭС, абмеркавалі сумесныя лагістычныя праекты, у тым ліку развіццё перавозак па міжнародных транспартных калідорах і прымяненне лічбавых тэхналогій. Удзельнікі сустрэчы зацвердзілі шэраг дакументаў, якія рэгламентуюць правядзенне падобных мерапрыемстваў у новым фармаце, а таксама план работы на 2025-2026 гады.

Па выніках нарады кіраўнікі чыгунак прынялі сумесную дэкларацыю, у якой знайшлі адлюстраванне прапановы бакоў па развіцці чыгуначнага транспарту.

"Мы бачым патэнцыял росту аб'ёмаў перавозак грузаў з кожнай чыгункай краін ЕАЭС, а таксама па МТК "Поўнач – Поўдзень", "Усход – Захад" і ў рамках ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях", – адзначыў начальнік Беларускай чыгункі Валерый Вярэніч, пацвердзіўшы гатоўнасць да ўзаемадзеяння па ўсіх пытаннях.