Націсніце для прагляду малюнка

З 1 сакавіка 2025 года ўступае ў сілу пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі аб спагнанні аэранавігацыйных і аэрапортавых збораў і тарыфаў

28.02.2025

Транспартныя ведамствы дзвюх краін апавясцілі аб завяршэнні ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу гэтага пагаднення.

Дакументам устанаўліваюцца роўныя канкурэнтныя ўмовы для беларускіх і расійскіх авіяперавозчыкаў.

Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб спагнанні аэранавігацыйных і аэрапортавых збораў і тарыфаў падпісана ў Маскве 28 чэрвеня 2023 года.