Націсніце для прагляду малюнка

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб мерах па развіцці міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў"

18.04.2025

Кіраўнік дзяржавы 17 красавіка 2025 года падпісаў Указ № 155 "Аб мерах па развіцці міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў". 

Дакументам прадугледжваецца, што ў 2025 годзе ад выплаты ўтылізацыйнага збору вызваляюцца седлавыя цягачы і маторныя транспартныя сродкі экалагічных класаў 5 і 6, прычэпы (паўпрычэпы), з моманту выпуску якіх прайшло не больш за тры гады.

Указ дзейнічае ў дачыненні да седлавых цягачоў з поўнай масай транспартнага сродку звыш 12 тон, але не больш за 50 тон, маторных транспартных сродкаў для перавозкі грузаў з поўнай масай больш за 20 тон, але не больш за 50 тон, прычэпаў-цыстэрнаў, прычэпаў з поўнай масай больш за 15 тон, паўпрычэпаў-цыстэрнаў, паўпрычэпаў з поўнай масай больш за 15 тон і габарытнай даўжынёй не менш за 13,6 м, паўпрычэпаў рэфрыжэратарных з унутраным аб'ёмам кузава не менш за 76 м3, іншых паўпрычэпаў.

Транспартныя сродкі, у дачыненні да якіх прыменена вызваленне ад выплаты ўтылізацыйнага збору, павінны выкарыстоўвацца ў міжнародных аўтамабільных перавозках грузаў на працягу года.

Пры незахаванні дадзенай умовы утылізацыйны збор падлягае выплаце (спагнанню) у адпаведнасці з падатковым заканадаўствам з прымяненнем дзеючых ставак.

Кантроль за названым мэтавым выкарыстаннем транспартных сродкаў ажыццяўляецца транспартнай інспекцыяй.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2025 года.