18.04.2025
Дэлегацыя Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса прыняла ўдзел у форуме, упершыню арганізаваным Міжнароднай арганізацыяй грамадзянскай авіяцыі.
Падзея адбылася ў Турцыі і аб'яднала вядучыя міжнародныя арганізацыі, авіяцыйныя адміністрацыі, авіякампаніі, лагістычныя кампаніі і аэрапорты.
На парадку саміту - фарміраванне адзіных стандартаў у сферы грузавых авіяперавозак.
З дакладамі выступілі эксперты ICAO, IATA, а таксама прадстаўнікі авіяцыйных ведамстваў, галіновых асацыяцый і бізнесу. Абмеркавалі ключавыя напрамкі развіцця: прызнанне грузавых перавозак як паўнавартаснай часткі авіяцыйнай сістэмы, выклікі e-commerce і лічбавай лагістыкі, аўтаматызацыя і ўкараненне скразных ІТ-рашэнняў, інтэграцыя авіяцыі і мытных органаў, забеспячэнне бяспекі, прымяненне беспілотных тэхналогій.