Націсніце для прагляду малюнка

У Мінску прайшла III Міжнародная канферэнцыя "2025. Чыгуначная лагістыка: актуальныя задачы развіцця"

15.04.2025

На адкрыцці канферэнцыі намеснік міністра транспарту і камунікацый Сяргей Дубіна расказаў аб рабоце транспартнай галіны Беларусі ва ўмовах трансфармацыі лагістыкі:

"За апошнія гады дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву з краінамі-партнёрамі, такімі як Расія, Кітай, Казахстан, Іран, Азербайджан, Кыргызстан, Туркменістан і Узбекістан, сфарміраваны новы лагістычны каркас перавозак беларускіх грузаў чыгуначным транспартам. Для вырашэння гэтай задачы заключаны міжурадавыя пагадненні, прапрацаваны альтэрнатыўныя транспартна-лагістычныя схемы экспарту, дынаміка якога па выніках 2024 года і першых месяцаў 2025-га сведчаць аб эфектыўнасці выбраных лагістычных рашэнняў".

Разам з тым, па словах Сяргея Дубіны, патэнцыял грузапатоку ў разы вышэйшы. Для яго рэалізацыі неабходна: эфектыўнае партнёрства чыгунак, перавозчыкаў, аператараў і кампаній-экспарцёраў; сінэргія чыгуначнай і партовай лагістыкі; задзейнічанне МТК "Поўнач – Поўдзень" у напрамку Ірана і Індыі; развіццё кантэйнерных сэрвісаў і цыфравізацыі грузавых перавозак.

Як адзначыў начальнік Беларускай чыгункі Валерый Вярэніч, ідзе глабальная трансфармацыя грузавога бізнесу. У цяперашні час створана комплексная сістэма транспартнага абслугоўвання кліентаў на рэгіянальным узроўні:

"Беларуская чыгунка працягвае актыўна развіваць ініцыятывы па выбудоўванні экспартных і транзітных лагістычных ланцужкоў на кантынентальных і транскантынентальных маршрутах. Перавозкі ажыццяўляюцца як у рамках існуючых міжнародных транспартных калідораў, так і фармуюцца новыя".

У 2024 годзе БЧ перавезла звыш 100 млн тон грузаў. Пастаўлены абсалютны рэкорд па кантэйнерных перавозках па Беларусі - больш за 1,6 млн кантэйнераў у ДФЭ. Пагрузка грузаў на 2,7% перавысіла паказчык 2023 года, склаўшы амаль 75 млн тон.

III Міжнародная канферэнцыя "2025. Чыгуначная лагістыка: актуальныя задачы развіцця" сабрала за адным сталом больш за 200 прадстаўнікоў Еўразійскага транспартна-лагістычнага рынку з 9 краін. Яе ўдзельнікі абмяркоўваюць шырокае кола пытанняў транспарціроўкі грузаў чыгуначным транспартам, выпрацоўваюць аптымальныя варыянты далейшай работы з улікам інтарэсаў усіх удзельнікаў лагістычнага працэсу.