Націсніце для прагляду малюнка

Аляксей Ляхновіч прыняў удзел у мітынгу-рэквіеме ў Дзень памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой"

23.06.2025

Кожны год у гэтую чэрвеньскую ноч Брэст сустракае крывавы світанак - напамін пра першыя хвіліны Вялікай Айчыннай вайны. Менавіта ў гэты дзень далёкага 1941-га абаронцы Брэсцкай крэпасці першымі прынялі на сябе ўдар ворага.

У год 80-годдзя Вялікай Перамогі ўшанаваць памяць абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны ў горад-герой Брэст прыбылі беларусы з усіх куткоў краіны, а таксама больш за 30 афіцыйных дэлегацый.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Крутой, Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Сяргей Глазьеў. Таксама прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, у ліку якіх Міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Ляхновіч і яго расійскі калега Міністр транспарту РФ Раман Старавойт.

У дзень усенароднай памяці і смутку кіраўнік беларускага транспартнага ведамства Аляксей Ляхновіч адзначыў, што гэтая дата напаўняецца асаблівым сэнсам на свяшчэннай Брэсцкай зямлі, адной з першых прыняўшай няроўны бой з фашысцкімі захопнікамі: "Вялікая Айчынная вайна пакінула глыбокія раны ў сэрцах мільёнаў людзей, скалечыла лёсы сотняў тысяч беларускіх сем'яў. І колькі б дзесяцігоддзяў не аддзялялі нас ад падзей тых страшных гадоў, мы абавязаны памятаць, што свабода і мiр – неацэнныя. Наш святы абавязак - берагчы іх, перадаючы будучым пакаленням памяць аб вялікім подзвігу народаў, якія супрацьстаялі фашызму".

У завяршэнне ўдзельнікі мітынгу-рэквіема ў Брэсцкай крэпасці ўсклалі вянкі і кветкі да Вечнага агню і пліт некропаля, ушанаваўшы памяць герояў-вызваліцеляў.