24.04.2025
Зніжка 50% на праезд у такіх цягніках будзе дзейнічаць у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ – з 1 мая па 31 кастрычніка 2025 года – і распаўсюджвацца на грамадзян, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту.
Гэта прадугледжана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2011 года № 176 "Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў".
Для набыцця праязнога дакумента (білета) са зніжкай неабходна прад'явіць арыгінал пенсійнага пасведчання. Таксама яго трэба мець пры сабе падчас паездкі.
Звяртаем увагу, што льгота не прадастаўляецца на праезд у цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжрэгіянальных ліній (з нумараванымі месцамі), а таксама ў цягніках гарадскіх ліній.
Ільготныя праязныя дакументы пенсіянеры па ўзросце могуць аформіць у білетных касах, а таксама на інтэрнэт-сайце pass.rw.by з дапамогай мабільнай праграмы "БЧ. Мой цягнік" і праз тэрміналы самаабслугоўвання.