Націсніце для прагляду малюнка

Чыгуначная адміністрацыя Беларусі прыняла ўдзел у пасяджэнні Канферэнцыі генеральных дырэктараў чыгунак АСЧ

22.04.2025

Мерапрыемства адбылося ў Варшаве і сабрала прадстаўнікоў 23 чыгунак і далучаных прадпрыемстваў арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ). Дэлегацыю беларускай магістралі ўзначаліў першы намеснік начальніка БЧ Аляксандр Харашэвіч.

Парадак 39-га пасяджэння канферэнцыі ўключаў:

  • Падвядзенне вынікаў работы арганізацыі.
  • Абмеркаванне пытанняў развіцця міжнародных грузавых і пасажырскіх перавозак на еўраазіяцкай прасторы.
  • Задачы па паглыбленні ўзаемадзеяння ў сферы інфармацыйных тэхналогій і развіцця інфраструктуры.
  • Удасканаленне нарматыўнай прававой базы для павышэння канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту.

На пленарным пасяджэнні БЧ звярнулася да прадстаўнікоў чыгуначных адміністрацый Літвы (завочна), Латвіі і Польшчы з прапановай аб аднаўленні прамых пасажырскіх зносін Беларусь – Літва, Беларусь – Латвія, Беларусь – Польшча.