04.09.2025
Згодна з інфармацыяй Пасольства Азербайджанскай Рэспублікі ў Беларусі, для ўладальнікаў транспартных сродкаў, зарэгістраваных за межамі Азербайджана і якія не маюць міжнароднага сертыфіката аўтастрахавання "Зялёная карта", з кастрычніка 2025 года будзе прыпынена працэдура афармлення дагавораў страхавання ў пагранічных пунктах пропуску Азербайджанскай Рэспублікі.
Афармленне страховак з вышэйпаказанай даты для ўладальнікаў транспартных сродкаў, прадпрыемстваў лагістыкі і міжнародных перавозак замежных дзяржаў будзе магчыма па папярэдне заключанай дамове са страхавымі кампаніямі на тэрыторыі Азербайджана на афіцыйнай анлайн-платформе (https://www.tpl.az/)
УВАГА: інфармацыя абноўлена!