Націсніце для прагляду малюнка

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Днём народнага адзінства

17.09.2025

Дарагія беларусы!

Сардэчна віншую Вас з Днём народнага адзінства.

Гэтае свята з'яўляецца сімвалам аднаўлення гістарычнай справядлівасці і нацыянальнага яднання, якія паслужылі асновай развіцця і ўмацавання суверэннай беларускай дзяржаўнасці.

17 верасня 1939 года падзелены нехаця народ нашай краіны здабыў цэласнасць і свабоду, што дазволіла беларусам стаць паўнапраўнымі гаспадарамі сваёй зямлі.

Дзякуючы аб'яднанню мы захавалі свае ідэнтычнасць і спрадвечныя духоўныя каштоўнасці, адстаялі ў Вялікай Айчыннай вайне права на мірнае жыццё, якое адрадзілі і ўпэўнена працягваем.

Перакананы, што мудрасць і традыцыі ранейшых пакаленняў, адданасць Радзіме і згода ў грамадстве будуць заўсёды гуртаваць нас у імя працвітання любімай Беларусі.

Шчыра жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

17 верасня 2025 года

Аляксандр Лукашэнка