Націсніце для прагляду малюнка

Аляксей Ляхновіч павіншаваў работнікаў транспартнага комплексу і дарожнай гаспадаркі з Днём народнага адзінства

17.09.2025

Дарагія калегі, ветэраны! Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!

Гэтае светлае свята сімвалізуе згуртаванасць беларускага народа, дачыненне кожнага з нас да лёсу Радзімы. На працягу шматвяковай гісторыі беларусы імкнуліся прытрымлівацца духоўных і маральных каштоўнасцей нашага грамадства, захоўваць гістарычную памяць, разам працаваць, прымнажаючы нацыянальны здабытак дзеля будучых пакаленняў. Нам ёсць чым ганарыцца і ёсць што берагчы.

Дзякуючы высокай адказнасці, пачуццю абавязку, адданасці агульнай справе значны ўклад у пабудову моцнай і квітнеючай Беларусі ўносяць работнікі сферы транспарту. Створаная ў нашай краіне сучасная транспартная сістэма з'яўляецца надзейным падмуркам устойлівага развіцця рэгіёнаў і гарадоў, забеспячэння бяспечных і камфортных перавозак пасажыраў – як у небе, так і на зямлі.

Важнай асновай нашых мінулых і наступных дасягненняў з'яўляецца адзінства. Многае зроблена, але трэба будзе зрабіць яшчэ больш. Толькі разам мы зможам увасобіць у жыццё намечаныя планы, дасягнуць пастаўленых мэт. Будучыня ў нашых руках!

Важнай асновай нашых мінулых і наступных дасягненняў з'яўляецца адзінства. Многае зроблена, але трэба будзе зрабіць яшчэ больш. Толькі разам мы зможам увасобіць у жыццё намечаныя планы, дасягнуць пастаўленых мэт. Будучыня ў нашых руках!

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай вас заўсёды сагравае душэўная цеплыня родных і блізкіх людзей, а ў працоўных калектывах пануе атмасфера ўзаемаразумення і падтрымкі!

17 верасня 2025 года