21.10.2025
У Беларусі з 1 лістапада 2024 года па выніках кантрольных мерапрыемстваў транспартнай інспекцыяй канфіскавана 338 легкавых машын, якія выкарыстоўваліся на перавозках таксі і не былі ўключаныя ў рэестр.
Звяртаем увагу, што дыспетчар таксі мае права перадаваць заказы толькі тым перавозчыкам, звесткі аб якіх (у тым ліку кіроўцах і аўтамабілях-таксі) знаходзяцца ў рэестры.
Уся інфармацыя, якую неабходна размяшчаць для падачы дакументаў і ўключэння звестак у рэестр, размешчана на сайце (http://mtkrbti.by/) Транспартнай інспекцыі.