Націсніце для прагляду малюнка

Віншаванне Міністра транспарту і камунікацый Аляксея Ляхновіча з Днём аўтамабіліста і дарожніка

26.10.2025

Паважаныя работнікі аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі! Дарагія ветэраны!

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з прафесійным святам.

Аўтамабільны транспарт і дарожная гаспадарка ўносяць значны ўклад у развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы дзяржавы. Дзякуючы зладжанай і адказнай працы шматтысячнага калектыву аўтамабілістаў і дарожнікаў у краіне сфарміравана надзейная і эфектыўная транспартная сістэма.

Беларускія аўтамабільныя перавозчыкі карыстаюцца заслужаным аўтарытэтам на міжнародных рынках. Доказ таму - аб'ёмы экспарту транспартных паслуг, якія растуць з года ў год. Вядзецца бесперапынная работа па павышэнні якасці пасажырскіх перавозак. Удасканальваюцца сацыяльныя стандарты транспартнага абслугоўвання насельніцтва, набываецца Сучасны рухомы састаў.

За апошнія гады нам удалося дамагчыся сур'ёзных поспехаў у развіцці дарожнага комплексу. Прыярытэтная ўвага надаецца мадэрнізацыі рэспубліканскіх транспартных артэрый і мясцовых дарог. Уводзяцца ў строй новыя аб'екты: масты, пуцеправоды і транспартныя развязкі. Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі дарожнага рамонту. Рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы "Дарогі Беларусі" дазваляе вырашаць многія сацыяльныя і эканамічныя задачы па павышэнні якасці жыцця людзей.

У гэты святочны дзень мы ўспамінаем імёны тых, хто стаяў ля вытокаў станаўлення галіны. Нізкі паклон і асаблівыя словы ўдзячнасці нашым ветэранам, якія прысвяцілі сваё жыццё аўтамабільнаму транспарту і дарожнай справе.

Дарагія сябры! Высока ацэньваючы ўклад у развіццё транспартнага комплексу, дазвольце падзякаваць кожнаму з вас за вернасць абранай прафесіі, за вашу годную і самаадданую працу. Ад усёй душы жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, новых поспехаў і дасягненняў, бяспечных і лёгкіх дарог!

Са святам!

26 кастрычніка 2025 года