31.10.2025
Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын.
Гэтая мера з'яўляецца вымушаным адказам на аднабаковыя дзеянні літоўскага боку, які неаднаразова і без папярэдніх апавяшчэнняў закрываў пункты пропуску на беларуска-літоўскім участку дзяржаўнай мяжы.
Прынятае рашэнне заклікана абараніць інтарэсы беларускіх і іншых добрасумленных перавозчыкаў. Закрыццё мяжы з Літвой прывяло да іх масавай пераарыентацыі на беларуска-польскi і беларуска-латвійскi напрамкі, на гэтых участках паўсталі сур'ёзныя заторы.
Як адзначылі ва ўрадзе, уведзеная мера з'яўляецца суразмернай, апраўданай і накіравана на абарону добрасумленных удзельнікаў ЗЭД ад наступстваў аднабаковых рашэнняў літоўскіх улад.