02.11.2025
Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з прафесійным святам - Днём грамадзянскай авіяцыі.
На беларускіх авіятараў ускладзена важная місія па бяспечнай і своечасовай дастаўцы пасажыраў і грузаў паветраным транспартам. Вы спраўляецеся з гэтай задачай, нягледзячы на выклікі часу.
Галіна паспяхова развіваецца: з'яўляюцца новыя маршруты, абнаўляецца флот, укараняюцца сучасныя тэхналогіі авіярамонту, павышаецца ўзровень сэрвісу, працягваецца мадэрнізацыя інфраструктуры аэрапортаў. У гэтым навучальным годзе ўпершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі адбудзецца выпуск пілотаў грамадзянскай авіяцыі, што дазволіць умацаваць кадравы і тэхналагічны суверэнітэт краіны.
Асаблівыя словы ўдзячнасці хачу адрасаваць ветэранам за тыя найбагацейшыя традыцыі, якія і сёння дапамагаюць калектыву рухацца наперад.
Перакананы, імкненне да поспеху, адданасць інтарэсам дзяржавы дазволяць вам і ў далейшым адказна вырашаць задачы транспартнага комплексу.
У гэты святочны дзень жадаю ўсім работнікам грамадзянскай авіяцыі добрага здароўя, дабрабыту, увасаблення ў жыццё намечаных планаў і заваявання прафесійных вышынь.
2 лістапада 2025 года