26.11.2025
Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце краін Садружнасці ў Баку.
У ліку ўдзельнікаў таксама-прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Ірана, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Эстоніі, кіруючы склад Выканкама СНД, Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў чыгуначнікаў і Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ).
На пасяджэнні Савета сфарміраваны скаардынаваныя дзеянні чыгунак Садружнасці, Грузіі, Латвіі, Эстоніі, Ірана па арганізацыі міжнародных перавозак пасажыраў і грузаў, сумесным выкарыстанні парку грузавых вагонаў і кантэйнераў, вядзенню ўзаемаразлікаў за перавозкі і паслугі.
Разгледжаны пытанні дзейнасці чыгуначнай сеткі па выніках дзевяці месяцаў, рэалізацыі задач сістэмы міжнароднай інтэграцыі пасажырскіх перавозак Express International.
У рамках мерапрыемства адбыліся двухбаковыя рабочыя сустрэчы, а таксама сустрэча акцыянераў АТ "АТЛК ЕЧА" па пытаннях стратэгічнага развіцця праекта.