Націсніце для прагляду малюнка

У Беларусі абноўлены парадак правядзення тэхнагляду за ўтрыманнем аўтамабільных дарог

09.12.2025

Адпаведная пастанова Мінтранса ад 30 кастрычніка №93 апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дакумент уносіць змены ў пастановы ведамства ад 30 сакавіка 2018 года №10 і ад 19 чэрвеня 2019 года №36.

Інструкцыя дапоўнена палажэннем, што пры кантролі за работамі арганізацый, якія займаюцца дарожнай гаспадаркай, правяраецца, ці выконваюцца патрабаванні да эксплуатацыйнага стану і якасці ўтрымання аўтадарог, выкананне норм тэхрэгламенту Мытнага саюза "Бяспека аўтамабільных дарог" (ТР МС 014/2011) і іншых абавязковых тэхнічных нарматыўных актаў.

Зацверджаны патрабаванні да эксплуатацыйнага стану і якасці ўтрымання аўтадарог па асобных элементах, параметрах (праезная частка, абочыны і раздзяляльныя палосы, бачнасць, дарожныя збудаванні, тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху, абсталяванне, зімовае ўтрыманне).

Прызнана страціўшай сілу пастанова Мінтранса ад 26 снежня 2018 года №29.