Націсніце для прагляду малюнка

Іарданія, Туніс, новыя курорты В'етнама. Куды плануе пачаць лётаць "Белавія" ў 2026 годзе

09.01.2026

Учора "Белавія" адкрыла рэйсы ва Утапаа, а з 11 студзеня паляціць у Пхукет. Тайланд - чацвёрты далёкамагістральны напрамак беларускага авіяперавозчыка.

Генеральны дырэктар авіякампаніі Ігар Чаргінец адказаў на пытанні журналістаў на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным аэрапорце:

"Тайланд - вельмі чаканы напрамак. Загрузка першых рэйсаў высокая. У планах гэтай вясной запусціць авіязносіны з Іарданіяй і Тунісам, а таксама адкрыць для беларусаў новыя курорты В'етнама. З 31 сакавіка мяркуецца запусціць палётную праграму ў Нячанг, а ў маі — у Дананг".

Для "Белавія" 2025 год стаў прарыўным: адкрыта або адноўлена 10 напрамкаў! Развіваецца палётная праграма з абласных аэрапортаў: выканана 1675 рэйсаў, перавезена 145 112 пасажыраў.