Telegram-канал
30.03.2026
Па маршруце Смаленск - Орша - Смаленск будуць курсіраваць 2 цягнікі. Адпраўленне са станцыі Смаленск - 14.27 і прыбыццё на станцыю Орша-Цэнтральная - 16.07. У зваротным кірунку адпраўленне з Оршы - 16.25 і прыбыццё ў Смаленск - 18.05.
На ўчастку Віцебск - Смаленск адпраўленне са станцыі Віцебск - 15.34 і прыбыццё на станцыю Смаленск - 17.34.
Продаж праязных дакументаў ажыццяўляецца ва ўсіх чыгуначных касах. Інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на сайце БЧ.