Telegram-канал
31.03.2026
Для арганізацыі работ па эксплуатацыі дарогі вобласці замацаваны за філіяламі аўтадара (уладальніка дарог), кожны з якіх мае некалькі лінейных дарожных дыстанцый у розных раёнах.
Дарогі класіфікуюцца па ўзроўні патрабаванняў да эксплуатацыйнага стану ў залежнасці ад прызначэння: магістральныя і пад'езды да абласнога цэнтра адносяцца да першага ўзроўню, дарогі, якія злучаюць райцэнтры з абласным, і пад'езды да пагранічных пунктаў – да другога, а шляхі, якія злучаюць райцэнтры паміж сабой, і іншыя дарогі – да трэцяга.
Такое размежаванне ўплывае на арганізацыю работ па ўтрыманнi. Дарогі першага ўзроўню патрабуюць штодзённага патрулявання і кантролю дэфектаў, другога і трэцяга – аглядаюцца адзін-два разы на тыдзень. Складаецца графік, спецыялісты праязджаюць замацаваныя за імі ўчасткі для выяўлення магчымых дэфектаў і іх своечасовай ліквідацыі.
Таксама для зручнасці вадзіцеляў і аператыўнага рэагавання на праблемы, звязаныя з сітуацыяй на дарогах, ва ўсіх абласцях рэспублікі дзейнічае адзіны нумар 125