Націсніце для прагляду малюнка

Новы этап перавозак з Беларусі ў Кітай: са станцыі Калядзічы адпраўлены зборны кантэйнерны цягнік "Каласок"

01.04.2026

Рэалізацыя гэтага праекта дэманструе здольнасць Беларускай чыгункі і дзяржаўнага прадпрыемства "Белінтэртранс" адказваць на выклікі часу. Сэрвіс накіраваны на развіццё экспартных перавозак беларускай прадукцыі і пашырэнне лагістычных магчымасцяў айчынных прадпрыемстваў.

"Белінтэртранс" забяспечвае поўны цыкл арганізацыі перавозкі: фарміраванне цягніка, кансалідацыю грузаў і каардынацыю перавозачнага працэсу на ўсім маршруце руху.

Склад цягніка ўключае 40-футавыя кантэйнеры з прадукцыяй беларускіх прадпрыемстваў (лён, піламатэрыялы, цэлюлоза і сухое малако). Маршрут праходзіць па тэрыторыі Расіі праз пагранiчны пераход Забайкальск з далейшым рухам у правінцыі Шэньсі, Цзянсу КНР.