Націсніце для прагляду малюнка

Аляксей Ляхновіч: "Беларусь выступае за стварэнне адзінай лічбавай экасістэмы лагістыкі СНД"

02.04.2026

На пленарнай сесіі КТС СНД "Развіццё міжнароднай лагістыкі і міжнародных транспартных калідораў у СНД і на прасторы вялікай Еўразіі" Міністр акцэнтаваў увагу: "Маштабнае ўкараненне электронных дакументаў і лічбавых калідораў, забеспячэнне бяспекі лагістычных ланцужкоў паставак грузаў – гэта падмурак для пабудовы нашага агульнага еўразійскага дома. Лічбавізацыя робіць межы празрыстымі. Мы імкнемся да стварэння адзінай "бясшвоўнай" прасторы, дзе рух тавараў будзе такім жа свабодным, як унутры адной краіны".

"Мы будуем не проста транспартныя маршруты, мы ствараем новую рэальнасць для мільёнаў грамадзян нашых краін", – адзначыў Міністр.

Кіраўнік Мінтранса Беларусі прапанаваў калегам з іншых краін на пляцоўцы СНД прапрацаваць пытанне стварэння альтэрнатыўнай сістэмы кантролю за рэжымам работы і адпачынку вадзіцеляў, якія выконваюць міжнародныя аўтамабільныя перавозкі грузаў.