Націсніце для прагляду малюнка

Па новым электрыфікаваным участку Міханавічы - Гатава сёння прайшоў першы грузавы цягнік на электрацязе

06.04.2026

У складзе цягніка вагой 5,3 тыс. тон – 57 вагонаў з экспартнымі калійнымі ўгнаеннямі.

Электрыфікацыі ўчастка чыгункі выканана сіламі БЧ. Неабходна адзначыць, што матэрыялы і абсталяванне выкарыстоўваліся пераважна айчыннай вытворчасці (у тым ліку брэсцкага электратэхнічнага завода, Барысаўскага шпалапрапітачнага завода, Дарбудмантажтрэста, Белтэлекабель).

Электрыфікацыя ўчастка Міханавічы - Гатава стала завяршальным этапам электрыфікацыі Мінскага чыгуначнага вузла.

Гэта дазволіла перанакіраваць грузавыя саставы, якія ідуць па маршруце Асіповічы - Орша, у абыход Мінска, знізіўшы на 20% колькасць грузавых цягнікоў, якія курсуюць праз жылыя раёны сталіцы. Што, у сваю чаргу, спрыяльна адаб'ецца на эксплуатацыйных паказчыках і экалагічнай абстаноўцы рэгіёну.