Telegram-канал
13.04.2026
На сённяшні дзень самы буйны аб'ект у рэгіёне – рэканструкцыя аўтадарогі Р-46 Лепель – Полацк – мяжа Расіі. Работы вядуцца з апярэджаннем графіка. Працягласць абнаўляемага ўчастка – больш за 60 кіламетраў.
На будаўнічых работах задзейнічана каля 10 арганізацый, больш за паўсотні работнікаў і каля 30 адзінак спецтэхнікі. Аб'ект плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў лістападзе 2026 года.