Telegram-канал
14.04.2026
Магістраль М-3 звязвае сталіцу з паўночным рэгіёнам краіны і пралягае ў напрамку партоў Расіі.
Самая актыўная работа зараз на ўчастку дарогі М-3 ад Плешчаніц да мяжы Віцебскай вобласці.
Начальнік упраўлення падрадных работ і тэхнічнага нагляду "Мінскаўтадар-Цэнтра" Дзмітрый Русецкі: "Рэканструкцыя ўчастка прадугледжвае яго перавод у першую тэхнічную катэгорыю (уладкаванне чатырох палос руху па дзве паласы ў кожным кірунку), будаўніцтва двух падземных пешаходных пераходаў, уладкаванне транспартнай развязкі з пуцеправодам і двух мастоў аднапралётных, якія будуць таксама выкарыстоўвацца як біяпераходы для дзікіх жывёл."
Яшчэ адзін аб'ект. Новы аўтамабільны мост праз Прыпяць звяжа два берагі і два раёны Брэстчыны: Лунінецкі і Столінскі. Увесці мост у эксплуатацыю плануецца ў 2027 годзе.
Дзяржаўная праграма "Дарогі Беларусі" на пяцігодку — план развіцця інфраструктуры з выразна расстаўленымі акцэнтамі. Гэта рамонт і рэканструкцыя 25 тыс.км дарог агульнага карыстання, каля паўтысячы маставых збудаванняў. Лічбы ў 1,4 разы перавышаюць паказчыкі папярэдняй пяцігодкі.