Націсніце для прагляду малюнка

БЧ прыняла ўдзел у шматбаковай сустрэчы чыгунак па пытаннях арганізацыі перавозак грузаў па сухапутным маршруце ў Арменію праз Азербайджан

22.04.2026

Мерапрыемства арганізавана па ініцыятыве ЗАТ "Паўднёва-Каўказская чыгунка" і ЗАТ "Азербайджанскія чыгункі" з удзелам чыгунак Беларусі, Казахстана, Грузіі і Узбекістана.

На парадку дня пытанні:

  • арганізацыя сумеснай работы па стварэнні ўмоў для паставак прадукцыі ў Арменію па сухапутным маршруце
  • узгадненне чыгуначных перавозак
  • фарміраванне канкурэнтаздольных тарыфаў
  • распрацоўка аптымальных лагістычных рашэнняў

Беларускі бок заявіў пра гатоўнасць актыўна ўдзельнічаць у развіцці перавозак чыгуначным транспартам. БЧ праводзіць сістэмную работу з беларускімі грузаадпраўшчыкамі і экспарцёрамі па інфармаванні аб транспартна-лагістычных магчымасцях дадзенага маршруту.