Націсніце для прагляду малюнка

Расійская авіякампанія Red Wings пашырае палётную праграму ў Нацыянальны аэрапорт Мінск

23.04.2026

З 30 красавіка - пачне выкананне палётнай праграмы па новым кірунку Масква - Мінск. Рэйсы з міжнароднага аэрапорта "Жукоўскі" будуць выконвацца 4 разы на тыдзень да канца майскiх святаў. З 5 чэрвеня палёты запланаваны двойчы на тыдзень.

З 6 мая - павялічвае частату рэйсаў паміж Самарай і Мiнскам (да 3 разоў на тыдзень), а таксама паміж Чэлябінскам і Мiнскам (да 2 разоў на тыдзень).

Такім чынам, летам 2026 года Red Wings будзе лётаць у Беларусь з чатырох расійскіх гарадоў - Масквы, Самары, Пермі і Чэлябінска.