Націсніце для прагляду малюнка

БЧ прыняла ўдзел у XL пасяджэнні Канферэнцыі Генеральных дырэктараў чыгунак АСЧ

25.04.2026

Мерапрыемства адбылося ў Астане ў год 70-годдзя стварэння арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ). У ім прынялі ўдзел кіраўнікі (адказныя прадстаўнікі) 25 чыгунак, а таксама далучаныя прадпрыемствы АСЧ.

Кіраўнікі чыгуначных адміністрацый:

  • падвялі вынікі работы АСЧ за 2025 год па грузавых і пасажырскіх перавозках, інфраструктуры, рухомым саставе;
  • абмеркавалі развіццё міжнародных грузавых і пасажырскіх перавозак на еўраазіяцкай прасторы;
  • зацвердзілі праграму работы АСЧ на 2027 год і наступныя гады.

Таксама акрэслены ключавыя задачы па паглыбленні ўзаемадзеяння ў сферы інфармацыйных тэхналогій, развіцці інфраструктуры, актуалізацыі і ўдасканаленні нарматыўнай прававой базы з мэтай павышэння канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту.