Telegram-канал
29.04.2026
Мерапрыемства аб'яднала больш за 80 экспертаў з дзяржаў-членаў Міждзяржаўнага савета па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі (МДС), прадстаўнікоў чыгунак, вытворцаў чыгуначнай тэхнікі і галіновай навукі.
Як было адзначана, МДС застаецца незаменным інструментам для выпрацоўкі кансалідаваных рашэнняў у сферы тэхнічнага рэгулявання, а стандартызацыя – падмуркам тэхналагічнага суверэнітэту на прасторы каляіны 1520. Распрацоўка і ўкараненне сучасных нарматыўных патрабаванняў дае магчымасць прымянення тэхнікі і тэхналогій на ўзроўні лепшых сусветных практык.
Асаблівая ўвага нададзена ключавой задачы на бліжэйшы час - стандартызацыі аб'ектаў высакахуткаснага чыгуначнага транспарту.
МТК 524 "Чыгуначны транспарт" за апошнія 5 гадоў распрацавана і актуалізавана 82 міждзяржаўныя стандарты, толькі ў 2025 годзе – 16 новых ДАСТаў. Усяго камітэтам замацавана 377 міждзяржаўных стандартаў (у тым ліку 197 – на тэхнічныя ўмовы, 101 – на патрабаванні, 68 – на метады выпрабавання, 11 энергетычных стандартаў).