Націсніце для прагляду малюнка

Аляксей Ляхновіч падзякаваў генеральнаму дырэктару РУП "Віцебскаўтадар" Адаму Каноплічу за значны ўклад у развіццё дарожнай гаспадаркі Беларусі

30.04.2026

Сёння ў Віцебскім аўтадары адбылося ўрачыстае мерапрыемства з нагоды выхаду на заслужаны адпачынак яго нязменнага кіраўніка. Прадпрыемства было створана 28 гадоў таму - 30 красавіка 1998 года, і столькі ж часу яго ўзначальваў Адам Адамавіч.

У прывітальным адрасе Міністр сказаў: "Ваш прафесійны шлях з'яўляецца ўзорам вернасці абранай справе і сваёй краіне. Шматгадовы вопыт і кіраўнічая мудрасць дазволілі вам стварыць згуртаваны калектыў, здольны вырашаць самыя складаныя вытворчыя задачы. Але галоўнае – сваім прыкладам вы прывівалі любоў да прафесіі маладому пакаленню дарожнікаў."

Адам Канопліч мае ганаровыя званні "Ганаровы транспартнік" і "Ганаровы дарожнік Беларусі", узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі".

Першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Рыгор Глазко прадставіў калектыву новага кіраўніка - Батура Леаніда Валянцінавіча, пажадаў яму поспехаў на новай пасадзе і нацэліў на рашэнне задач, якія стаяць перад прадпрыемствам.