Націсніце для прагляду малюнка

Кіроўца таксі цяпер абавязаны інфармаваць пасажыра аб арыентыровачным кошце паездкі! Новыя правілы аўтамабільных перавозак пасажыраў абмеркавалі на прэс-канферэнцыі ў Мінску

04.05.2026

Начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Мінтранса Андрэй Гладкі паведаміў:

▪️кіроўца абавязаны інфармаваць пасажыра аб арыентыровачным кошце паездкі, калі перавозка выконваецца "ад борта", напрыклад, аўтамабіль знаходзіцца на стаянцы
▫️было шмат выпадкаў, калі пасажыр сядаў у таксі, а кіроўца казаў пра тое, што едзем па лічыльніку і язда па лічыльніку вылівалася ў досыць буйныя сумы, якія пасля станавіліся прадметам стварэння канфліктных сітуацый, судовых разглядаў

▪️пасажыр мае права змяняць спосаб аплаты пры перавозках аўтамабілямі-таксі
▫️раней такая магчымасць была ў дыспетчара таксі, аўтамабільнага перавозчыка. Зараз гэта права належыць толькі непасрэдна заказчыку, а менавіта пасажыру

▪️выключаецца такі суб'ект праваадносін, як уладальнік электронна-інфармацыйнай сістэмы (яна выкарыстоўваецца пры перавозках таксі)
суб'екты праваадносін - дыспетчар таксі, аўтамабільны перавозчык і непасрэдна сам пасажыр