Націсніце для прагляду малюнка

Навучальныя курсы, памяншэнне вадзіцельскага стажу і павышэнне кваліфікацыі: што яшчэ новага ў правілах?

04.05.2026

З 1 красавіка 2026 года вадзіцелям, якія выконваюць перавозкі аўтамабілямі таксі, міжнародныя перавозкі, не трэба праходзіць навучальныя курсы, атрымліваць дакумент аб праходжанні такіх курсаў.

Таксама ў правілы аўтамабільных перавозак пасажыраў уключаны нормы, якія прадугледжваюць памяншэнне вадзіцельскага стажу працы вадзіцеляў школьных аўтобусаў з 3-х да 1-го года.

Яшчэ адна навіна - у аўтамабільнага перавозчыка адказныя за бяспеку выканання перавозак павінны праходзіць раз у пяць гадоў павышэнне кваліфікацыі з выдачай адпаведнага дакумента.