Націсніце для прагляду малюнка

25-26 чэрвеня ў Мінску і Мінскай вобласці праходзіць XIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі

25.06.2026

Галоўная тэма: "Эканамічнае ўзаемадзеянне рэгіёнаў — аснова ўстойлівага развіцця Беларусі і Расіі".

25 чэрвеня запланавана работа дзесяці тэматычных секцый, прысвечаных розным напрамкам беларуска-расійскага супрацоўніцтва - ад прамысловай кааперацыі да сацыяльнай палітыкі, адукацыі і аховы здароўя. Секцыі пройдуць у розных раёнах Мінскай вобласці.

26 чэрвеня асноўнай пляцоўкай стане Нацыянальны выставачны цэнтр "Белэкспа", дзе пройдуць ключавыя падзеі форуму: сустрэча Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай і Старшыні Савета Федэрацыі Валянціны Мацвіенка з кіраўнікамі органаў дзяржаўнай улады суб'ектаў Расійскай Федэрацыі і рэгіёнаў Беларусі. Таксама адбудзецца пленарнае пасяджэнне.

Арганізатарамі форуму выступаюць Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі.