Націсніце для прагляду малюнка

Праект закона "Аб змяненні законаў па пытаннях чыгуначнага транспарту" адобраны Саветам Рэспублікі

30.06.2026

Змены накіраваны на ўдасканаленне грамадскіх адносін у галіне чыгуначнага транспарту і павышэнне эфектыўнасці Беларускай чыгункі. З дакладам выступіў Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч.

У прыватнасці, законапраект удакладняе патрабаванні да асоб, якія працуюць на чыгуначным транспарце несупольнага карыстання: такія работнікі павінны будуць праходзіць абавязковы медыцынскі агляд і папярэднія медагляды (як і работнікі БЧ) у адпаведнасці з заканадаўствам аб ахове працы.

Аляксей Ляхновіч:
"Праектам закона прапануецца актуалізацыя відаў чыгуначных зносін у залежнасці ад хуткасці руху цягнікоў і колькасці прыпынкаў па маршруце. Вылучаецца новы від цягнікоў - рэгіянальных ліній эканомкласа. Акрамя таго, у мэтах бесперашкоднай рэалізацыі сацыяльных гарантый і льгот уносяцца неабходныя карэкціроўкі ў два кодэксы і пяць законаў."

Іншыя навацыі дакумента:

  • улічаны прапановы Мінпрацы па ўстанаўленні абавязку работнікаў арганізацый, вытворчая дзейнасць якіх звязана з рухам цягнікоў, пацвярджаць прафпрыдатнасць па выніках пройдзенага тэхнічнага навучання
  • усталяваны механізм атрымання работнікамі транспарту несупольнага карыстання пасведчання на права кіравання ТС чыгуначнага транспарту
  • замацаваны абавязак уладальнікаў чыгуначных шляхоў несупольнага карыстання ўлічваць, расследаваць і інфармаваць транспартную інспекцыю аб дапушчаных парушэннях бяспекі руху і эксплуатацыі чыгуначнага транспарту
  • функцыі ваенізаванай аховы БЧ перадаюцца Дэпартаменту аховы МУС
  • устаноўлена кампетэнцыя Урада на рэгуляванне пытанняў забеспячэння транспартнай бяспекі
  • замацаваны паўнамоцтвы Мінтранса на ўстанаўленне класіфікацыі парушэнняў бяспекі руху і парадку іх уліку. Мінтранс таксама будзе вызначаць парадак выдачы і пазбаўлення пасведчання на права кіравання ТС чыгуначнага транспарту работнікам БЧ