Націсніце для прагляду малюнка

У аэрапорце "Брэст" пасля рэканструкцыі адкрылі другі пасажырскі тэрмінал

02.07.2026

Урачыстае мерапрыемства адбылося напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Мадэрнізацыя аэравакзала паветранай гавані - важная падзея для жыхароў рэгіёна.

Галоўная задача заключалася ў стварэнні камфорту для пасажыраў, паведаміў начальнік Брэсцкага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства "Белаэранавігацыя" Аляксандр Дакучыц:
"Наш аэрапорт працуе як на ўнутраных, так і на знешніх рэйсах. Падзяліць патокі было неабходна па патрабаванням авіяцыйнай бяспекі, памежнага, мытнага кантролю. Рэканструкцыю пачалі ў 2025 годзе, правялі якасна і ў самы кароткі тэрмін. Цяпер рэалізуюцца яшчэ два праекты: рэканструкцыя перыметровай агароджы з уладкаваннем аб'язной дарогі, а таксама замена сістэмы заходу на пасадку".

Аэравакзал міжнароднага аэрапорта Брэст пабудаваны 40 гадоў таму і з'яўляецца неад'емнай часткай транспартнай інфраструктуры рэгіёна. Пры рэканструкцыі гістарычныя рысы будынка захаваны і дапоўнены сучаснымі рашэннямі.