Telegram-канал
02.07.2026
У Мінску адбылося пасяджэнне беларуска-кітайскай сумеснай камісіі па міжнародных аўтамабільных перавозках.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра транспарту і камунікацый Сяргей Мацукоў, кітайскую – галоўны выканаўчы дырэктар па бяспецы і генеральны дырэктар дэпартамента транспартных паслуг Міністэрства транспарту КНР Цай Туаньцзэ.
Бакі адзначылі станоўчыя тэндэнцыі росту аб'ёмаў перавозак і абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях парадку дня:
Беларускія і кітайскія калегі дамовіліся аб падпісанні мемарандума аб узаемаразуменні паміж транспартнымі ведамствамі аб супрацоўніцтве ў галіне электронных дазволаў на міжнародныя аўтамабільныя грузавыя перавозкі.