Націсніце для прагляду малюнка

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Незалежнасці

03.07.2026

Дарагія беларусы!

Віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - святам, напоўненым шчырай любоўю да Радзімы, гонарам за яе гісторыю і дасягненні.
 
Дзень вызвалення беларускай сталіцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - 3 ліпеня 1944 года - для нашага народа стаў сімвалам мужнасці, свабоды і патрыятызму.
 
Сёння суверэнная краіна з удзячнасцю ўспамінае ўсіх, чый ратны і працоўны подзвіг абараніў права і магчымасць беларусаў жыць і гадаваць дзяцей на роднай зямлі, упэўнена глядзець у заўтрашні дзень.
 
Таму кожны з нас адчувае асаблівае пачуццё адказнасці перад памяццю продкаў за развіццё і лёс Айчыны, што ўвасабляецца ў канкрэтных справах і здзяйсненнях, імкненні зрабіць агульны дом утульным і бяспечным. Менавіта гэтыя вечныя каштоўнасці аб'ядноўваюць, дапамагаюць нам разам ісці наперад, з'яўляюцца залогам поспеху і росквіту краіны.
 
Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабра і шчасця пад мірным небам незалежнай Беларусі.
 
Са святам! З Днём Рэспублікі!
 
Аляксандр Лукашэнка

3 ліпеня 2026 года