Націсніце для прагляду малюнка

Віншаванне Міністра транспарту і камунікацый Аляксея Ляхновіча з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

03.07.2026

Паважаныя работнікі транспартнага комплексу і дарожнай гаспадаркі! Дарагія ветэраны!

Сардэчна віншую вас з галоўным дзяржаўным святам - Днём Незалежнасці!
 
3 ліпеня - свяшчэнная дата ў гісторыі нашай краіны, сімвал адзінства беларускага народа, вернасці сваёй зямлі і адказнасці за будучыню Радзімы. Гэтае свята аб'ядноўвае ўсіх, каму дарагая Беларусь, хто сваёй працай умацоўвае суверэнітэт дзяржавы.
 
85 гадоў аддзяляюць нас ад трагічных падзей першых дзён Вялікай Айчыннай вайны. Боль перажытага - у генетычнай памяці нацыі. Мінулае не змяніць, але яго ўрокі неацэнныя. Сёння мы сустракаем вялікае свята з пачуццём шчырага гонару за нашу краіну - мірную і свабодную, за нашы агульныя дасягненні.  
 
Транспартны комплекс упэўнена захоўвае статус аднаго з ключавых інструментаў умацавання эканамічнага патэнцыялу дзяржавы. Немагчыма ўявіць устойлівае развіццё рэгіёнаў і гарадоў, паўсядзённае жыццё мільёнаў грамадзян без надзейнай работы транспарту і сучаснай інфраструктуры.
 
Мы ствараем новую лагістыку, рэканструюем дарогі, абнаўляем пасажырскую тэхніку, адкрываем авіялініі, асвойваем рамонт новых тыпаў самалётаў, развіваем суднаходства, мадэрнізуем рачны флот. І за кожным нашым поспехам стаіць упартая праца шматтысячнага калектыву транспартнікаў.  
 
Дарагія сябры! Усе вынікі, якіх мы дасягнулі, сталі магчымымі дзякуючы веры ва ўласныя сілы кожнага з нас. Але галоўнае - мы навучыліся шанаваць тое, што маем, пераадольваць цяжкасці і дамагацца пастаўленых мэт. Разам мы здольныя на многае!
 
Ад усёй душы жадаю моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Хай нягоды абыходзяць вас бокам, а на нашай зямлі заўсёды пануюць мір і згода. Шчаслівую будучыню моцнай і квітнеючай Беларусі мы пабудуем сваімі рукамі!