Telegram-канал
06.07.2026
Пра гэта ў інтэрв'ю БЕЛТА расказаў начальнік упраўлення марскога і рачнога транспарту Мінтранса Руслан Мароз.
У адпаведнасці ў дзяржаўнай праграмай "Транспарт Беларусі" на 2026-2030 гады дзейнічае падпраграма "Водны транспарт", якая прадугледжвае комплекс мер па павышэнні эфектыўнасці галіны.
Урадам зацверджана Праграма развіцця раёнаў Прыпяцкага Палесся на 2025-2030 гады, якая ўключае мерапрыемствы па капітальным паляпшэнні суднаходных умоў з павелічэннем глыбінь не менш за 2,5 м на працягу 60% навігацыйнага перыяду.
Руслан Мароз:
"Мерапрыемствы ўключаюць узвядзенне гідратэхнічных збудаванняў для забеспячэння аптымальнага воднага рэжыму ракі Прыпяць. Спланавана рэканструкцыя збудаванняў усходняга схілу Днепра-Бугскага канала. Іх рэалізацыя дазволіць выправіць сітуацыю з недастатковай воднасцю і забяспечыць умовы работы буйных судоў, асадка якіх канструктыўна прадугледжвае вялікія глыбіні."
Агульная працягласць унутраных водных шляхоў Беларусі складае каля 2,143 тыс.км. Яны размешчаны ў трох рачных басейнах рэк Днепр (уключае рэкі Днепр, Бярэзіну, Сож, Прыпяць, Гарынь), Заходняя Дзвіна, Нёман (уключае Аўгустоўскі канал). У склад унутраных водных шляхоў уваходзіць таксама Днепра-Бугскі канал працягласцю 244 км, які злучае Мухавец (Брэст) з Прыпяццю (Пінск), Свіслаччу (Мінск).