Telegram-канал
07.07.2026
Прафесійны шлях Веньяміна Філіпавіча цесна звязаны са сферай аўтатранспарту і з'яўляецца ўзорам вернасці абранай справе. Працуючы на прадпрыемствах галіны, уключаючы 30-гадовы перыяд на ААТ "Мінскгрузаўтатранс", ён унёс неацэнны ўклад у развіццё транспартнага комплексу нашай краіны.
Прызнаннем дасягненняў Апарына В.Ф. сталі шматлікія дзяржаўныя ўзнагароды, сярод якіх ордэн "Знак Пашаны" і "Працоўнага Чырвонага Сцяга", медаль "За доблесную працу", а таксама ганаровае званне "Заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь".
Светлая памяць аб гэтым кампетэнтным і таленавітым чалавеку, сапраўдным прафесіянале сваёй справы назаўжды застанецца ў нашых сэрцах. Смуткуем разам з вамі і падзяляем горыч незаменнай страты.