Націсніце для прагляду малюнка

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу на суісканне Прэміі Урада за дасягненні ў галіне якасці 2025 года адбылася ў Палацы Рэспублікі

15.07.2026

Звання лаўрэата сёмы раз удастоены Мінскі вагонны ўчастак Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Заслужаныя ўзнагароды ўручаны 24 арганізацыям за дасягненне значных вынікаў у галіне якасці і канкурэнтаздольнасці вырабляемай прадукцыі, аказваемых паслуг, выконваемых работ, укараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту.

Намеснік прэм'ер-міністра Віктар Каранкевіч падзякаваў кіраўнікам і калектывам прадпрыемстваў за высокі прафесіяналізм, адданасць справе, ініцыятыўнасць і адказнасць.