Telegram-канал
15.07.2026
Мэта правядзення конкурсу - фарміраванне іміджу жанчыны-прафесіянала транспартнага комплексу Беларусі, павышэнне прэстыжу прафесій сферы транспарту.
У конкурсе прынялі ўдзел работнікі арганізацый, студэнты і курсанты галіновых устаноў адукацыі. Усяго было прадстаўлена каля 70 работ, кожная з якіх адлюстроўвала ўнікальнае бачанне вобраза работніцы галіны.
Лепшы макет лагатыпа прызнаны афіцыйным сімвалам Года беларускай жанчыны сярод арганізацый сістэмы Мінтранса. Спампаваць лагатып для выкарыстання ў паліграфічных мэтах можна па спасылцы: https://dropmefiles.com/2zPp8