Націсніце для прагляду малюнка

Першы намеснік Міністра транспарту і камунікацый Рыгор Глазко прыняў удзел у пасяджэнні Пастаяннай камісіі па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры Савеце Міністраў

21.07.2026

Пасяджэнне прайшло пад старшынствам намесніка Прэм'ер-міністра Аляксандра Церахава.

На парадку дня:
▪ ️ прыняцце мер па зніжэнні колькасці ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл
Укараненне розных інжынерных сродкаў, якія перашкаджаюць выхаду дзікіх жывёл на праезную частку: сеткаватыя агароджы, бяспечныя пераходы для жывёл, а таксама датчыкаў кантролю хуткасці руху на магістралях, якія перасякаюцца з міграцыйнымі шляхамі лясных насельнікаў

 ▪️ развіццё сістэмы аўтаматычнай фіксацыі парушэнняў ПДР
Нарошчванне тэхнічных магчымасцяў, пашырэнне сеткі камер відэаназірання. У анлайн-рэжыме выяўляюцца факты перавышэння хуткасці, фіксуюцца ТС, якія не маюць допуску да ўдзелу ў дарожным руху, неправамерны праезд па паласе грамадскага транспарту, парушэнні правілаў прыпынку і стаянкі, а таксама руху грузавых ТС. З ліпеня выяўляюцца выпадкі язды без рамянёў бяспекі, а таксама неправамернага карыстання тэлефонамi падчас руху. У аўтаматычным фармаце фіксуюцца парушэнні патрабаванняў сігналаў святлафора, правілаў манеўравання, факты непрадастаўлення перавагі пешаходам

 ▪ ️ прафілактыка аварый па віне вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў са стажам кіравання да 2-х гадоў
Канцэнтрацыя намаганняў на павышэнні якасці падрыхтоўкі курсантаў аўташкол. Разгледжана пытанне аб унясенні змяненняў у адзіныя праграмы падрыхтоўкі: павелічэнне колькасці гадзін практычных заняткаў, выкарыстанне інтэрактыўных навучальных трэнажораў, а таксама навучанне дзеянням у экстрэмальных сітуацыях

У сваім выступе Рыгор Глазко адзначыў:
"Меры, накіраваныя на вырашэнне праблемы ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл, эфектыўныя пры выкарыстанні цэлага комплексу мерапрыемстваў з удзелам усіх.